ВАШЫНГТОН. Міністэрства абароны ЗША зацьвердзіла кантракты на аднаўленьне Іраку на больш чым мільярд даляраў з амэрыканскімі і брытанскімі фірмамі. Мяркуецца, што гэтыя кантракты – на адбудову ірацкіх сыстэмаў электра і водазабесьпячэньня – пакуль што найбуйнейшыя праекты рэканструкцыі ў Іраку. Летась вялікую крытыку выклікала рашэньне ЗША не даваць такія кантракты фірмам з краінаў, якія выступалі супраць вайны ў Іраку – такіх, як Францыя і Нямеччына.