Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  Паводле ЗША, палестынскі экстрэміст Абу Аббас памёр ў турме натуральнай сьмерцю


БАГДАД: Камандаваньне сілаў ЗША ў Іраку заявіла, што патоляга-анатамічнае дасьледваньне палестынскага экстрэміст Абу Аббас памёр за кратамі ў выніку хваробы сэрца, і не быў забіты кааліцыйнымі сіламі. Генерал Марк Кіміт удакладніў, што Аббас памёр у панядзелак натуральнай сьмерцью, з прычыны інфаркту выкліканага артэрыясклерозам. Абу Аббас узначальваў радыкальны Палестынскі Фронт Вызваленьня і кіраваў захопам пасажырскага карабля ў 1985 годзе. Некаторыя з пасажыраў-амэрыканцы габрэйскага паходжаньня былі забітыя. Аббас быў пратрымліваны ў турму амаль год. Сьмерць Абу Аббаса выклікала абвінавачаньне з боку сям’і і прыхільнікаў ў тым, што ён быў забіты амэрыканцамі.
XS
SM
MD
LG