Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  МАГАТЭ рыхтуе рэзалюцыю па іранскай атамнай праграме


Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі заявіў, што ягоная краіна мае права вырабляць узбагачны ўран, які з’яўляецца сыравінай як для АЭС, гэтак і ядзернай зброі. Гэтак ён адрэагаваў на падрыхтоўку рэзалюцыі ў справе іранскіх ядзерных праграмаў у МАГАТЭ. Кіраўнік МАГАТЭ Эль Барадэй заявіў, што калі Іран адновіць сваю праграму ўзбагачэньня ўрану, гэта пашкодзіць усталяваньню даверу паміж краінай і міжнародным атамным агенцтвам. На паседжаньні кіраўніцтва МАГАТЭ ў Вене ЗША, а таксама Канада, Аўстралія і некаторыя эўрапейскія краіны (Вялікая Брытанія, Францыя і ФРГ) асудзілі Тэгеран за ўтойваньне некаторых элемэнтаў сваёй ядзернай праграмы. Тым ня меней яны ўстрымаліся ад закліку ўвесьці санкцыі ААН супраць Тэгерану. Сёньня кансультацыі МАГАТЭ на гэтую тэму будуць падоўжаныя.
XS
SM
MD
LG