ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў на перадвыбарчым мітынгу ў штаце Агаё, што ў краіне ёсьць эканамічныя праблемы, аднак, ягоная адміністрацыя працуе над іх вырашэньнем. Тым часам, верагодны супернік Буша на лістападаўскіх прэзыдэнцкіх выбарах – сэнатар-дэмакрат Джон Кэры – атрымаў перамогу яшчэ на чатырох праймэрыз у паўдзённых штатах Флярыда, Місісіпі, Тэхас і Луізіяна. Чакаецца, што ягоная кандыдатура будзе зацьверджаная зьездам дэмакратычнай партыі.