Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:12 ]  Пяць чалавек загінулі ў Кашміры


СРЫНАГАР. Пяць чалавек загінулі мінулай начы ў галоўным горадзе Кашміру. Паліцыя паведаміла, што ўзброены чалавек спрабуючы захапіць селяніна, кінуў гранату ў натоўп, які хацеў затрымаць яго. Раней два партызаны былі забітыя і пяць вайскоўцаў параненыя ў перастрэлцы паміж сіламі бясьпекі і партызанамі, якія захапілі ўрадавы будынак ў Срынагары. Паўстанчыя групоўкі змагаюцца супраць індыйскага панаваньня ў населеных пераважна мусульманамі правінцыях Джаме і Кашміры.
XS
SM
MD
LG