У цэнтры Багдаду сёньня раніцай прагучала шэсьць выбухаў. Удакладняецца, што яны адбыліся непадалёк ад офісу кааліцыйных сілаў.
Прадстаўнікі амэрыканскага вайсковага камандаваньня кажуць, што пакуль нічога не вядома пра іх прычыну, праводзіцца следзтва.
Яшчэ адзін выбух сёньня адбыўся ў горадзе Бакуба ля офіса шыіцкай партыі. Адзін чалавек паранены, пашкоджаныя суседнія будынкі.