Міністар унутраных спарваў Вялікабрытаніі Дэвід Бланкэт паведаміў, што пяць брытанскіх падданых, якія утрымліваюцца на вайсковай базе ЗША Гуантанама на Кубе згодна з падазрэньнем у датычнасьці да тэрарызму, будуць сёньня вызваленыя. Сёньня ж яны адбудуць на радзіму.
У Лёндане іх дапытае паліцыя, і далей іх справы будуць разглядацца брытанскімі ўладамі,-- паведаміў міністар Бланкэт.
На Гуантанама сярод 600 вязьняў застанецца яшчэ 4 брытанскія падданыя.
Прадстаўнікі сем’яў вязьняў Гуантанама учора дэманстравалі ў Вашынгтоне, выказваючы крытыку, што ЗША утрымліваюць у няволі іх родных без афіцыйнага абвінавачваньня і суду.
Большасьць вязьняў Гуантанама былі ўзятыя ў палон пад час апэрацыі ЗША супраць Аль-Кайды і Талібану ў Аўганістане.