Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў пра сваё
“глыбокае шкадаваньне” з прычыны апэрацыі ізраільскіх войскаў ў сэктары Газа, пад час якой былі забітыя 14 чалавек і каля 100 параненыя.
Прадстаўнік Эўразьвязу Хаўер Саляна заявіў з гэтай нагоды, што ізраільськія рэйды стануцца толькі дадатковым палівам для распальваньня спіралі гвалту.
Тым часам улады Палестынскай аўтаноміі назвалі дзеяньні ізраільскага войска “дзяржаўным тэрарызмам”. Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Курэй заклікаў Злучаныя Штаты націснуць на Ізраіль дзеля аднаўленьня мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. Курэй лічыць , што без умяшальніцтва Вашынгтону палестына-ізраільскі канфлікт ня будзе вырашаны ніколі.
Ізраільскае камандаваньне характарызуе рэйд у Газу як апэрацыю па ліквідацыі тэрарыстычнай інфраструктуры.