Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які сёньня завяршае свой візыт у Францыю, адрынуў абвінавачваньні Расеі, што тэрыторыя Грузіі з’яўляецца транзытнай для чачэнскіх баевікоў.
На прэсавай канфэрэнцыі ў Парыжы Саакашвілі паведаміў, што ён прапанаваў прэзыдэнту Расеі Уладзіміру Пуціну ўсталяваць супольныя грузінска-расейскія патрулі ўздоўж мяжы.
Пуцін фармальна пагадзіўся, але дагэтуль нічога не зроблена дзеля рэалізацыі гэтай прапановы. На мінулым тыдні расейскія ўлады абвясьцілі, што расейскія салдаты забілі дзясяткі тэрарыстаў з грузінскімі пашпартамі.