Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Мілошавіч зьбіраецца выйсьці з Сацыялістычнай партыі


ГААГА Кіраўнік сацыялістычнай партыі Сэрбіі, былы прэзідэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч, які зараз знаходзіцца ў турме Гааскага трыбуналу, мае намер выйсьці са складу сацпартыі і перайсьці ў Сэрбскую радыкальную партыю. Пра гэта паведаміў адвакат Мілошавіча Сьветазар Вуячыч. Радыкальную партыю ўзначальвае Ваіслаў Шэшаль, які таксама сядзіць у турме Міжнароднага трыбуналу. На апошніх парляменцкіх выбарах радыкальная партыя набрала адносную большасьць галасоў. Адвакат Вуячыч паведаміў, што Мілошавіч быў незадаволены тым, што некалькі прапанаваных ім асобаў не былі ўключаныя з выбарчы сьпіс сацпартыі. Афіцыйна пра выхад з сацыялістычнай партыі Мілошавіч абвесьціць 12 сакавіка.
XS
SM
MD
LG