Учора ў Грэцыі прайшлі ўсеагульныя парляманцкія выбары. Лідэр партыі сацыялістаў Георгі Папандрэу прызнаў паражэньне. Як паказваюць першыя вынікі перамагла кансэрватыўная Новая дэмакратычная партыя на чале з Костасам Караманлісам.
Сацыялістычная партыя ПАСОК кіравала Грэцыяй 19 з 22 апошніх гадоў.
Перад новым урадам Грэцыі паўстане дзьве важнейшыя праблемы: завяршэньне падрыхтоўкі да будучых Алімпійскіх гульняў у Атэнах і ўдзел у перамовах аб аб’яднаньні Кіпра, дагэтуль падзеленага на грэцкую і турэцкую часткі.