Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  Пачынаецца разгляд справы аб імпічмэнце Паксаса


Літоўскі парлямэнт сёньня павінен пачаць слуханьні па справе аб імпічмэнце прэзыдэнта Раландаса Паксаса, якога абвінавачваюць у сувязях з арганізаванай злачыннасьцю.Дэпутаты Сэйма пагадзіліся працягваць слуханьні цягам чатырох дзён на тыдні, іх будзе весьці старшыня Вярхоўнага суду краіны Вітаўтас Грэйчус. Сам Паксас абвяргае ўсе абвінавачваньні ў тым, што ён парушыў сваю прэзыдэнцкую клятву і меў дачыненьні з прадстаўнікамі мафіі. Дакладна невядома, калі адбудзецца канчатковае галасаваньне і ці будзе прэзыдэнт адхілены ад пасады. Дэпутаты разьлічваюць закончыць справу ў красавіку. На наступным тыдні Канстытуцыйны суд Літвы павінен пачаць разгляд справы наконт падазрэньняў аб парушэньні Паксасам літоўскага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG