Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:15 ]  Праваабаронцы крытыкуюць вайскоўцаў ЗША


Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch ў сваёй новай справаздачы абвінаваціла амэрыканскіх вайскоўцаў у празьмерным выкарыстаньні сілы ў Аўганістане, што прывяло да непатрэбных ахвяр сярод цывільных грамадзян. У справаздачы таксама крытыкуюцца ўмовы ўтрыманьня каля 1000 аўганцаў і замежнікаў у месцах зьняволеньня, у прыватнасьці, яны пазбаўленыя права на судовы разгляд правамоцнасьці іх арышту, а некаторыя скардзяцца на катаваньні. Вайсковае ведамства ЗША адрынула гэтыя абвінавачваньні, зазначыўшы, што справаздача сьведчыць пра недастатковае разуменьне умоваў у Аўганістане, дзе не могуць выкарыстоўвацца мірныя захады пад час баявых дзеяньняў супраць варожых сілаў. Паводле амэрыканскіх вайскоўцаў, яны намагаюцца мінімізаваць колькасьць ахвяр сярод цывільных.
XS
SM
MD
LG