МАСКВА. Расейскія ўлады затрымалі 18-гадовага студэнта, які паслаў ЦРУ электроннай поштай ліст з пагрозай падарваць мэтро ў Злучаных Штатах. Затрыманы – студэнт Алтайскага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Барнауле – пасьля кароткага сьледзтва быў выпушчаны на свабоду, аднак яму не дазволена пакідаць горад. Яму пагражае да трох гадоў турмы і выключэньне з унівэрсытэту.