Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Ёрг Гайдэр перамагае ў Карынтыі


ВЕНА. Паводле папярэдніх неафіцыйных вынікаў выбараў у асамблею аўстрыйскай зямлі Карынтыя, праварадыкальны палітык Ёрг Гайдэр захавае пасаду кіраўніка асамблеі. Партыя Свабоды Гайдэра апераджае апазыцыйную сацыял-дэмакратычную партыю на 5 працэнтаў. Апытаньні напярэдадні выбараў аддавалі перавагу сацыял-дэмакратам. У мінулым Гайдэр выклікаў неадназначныя рэакцыі сваім усхваленьнем сацыяльнай палітыкі нацыстаў і сустрэчамі з Садамам Хусэйнам і Муамарам Кадафі.
XS
SM
MD
LG