КІЕЎ. Ратаўнікі працягваюць пошукі 12 украінскіх рыбакоў, якія зьніклі больш за тыдзень таму падчас рыбалкі на Дняпры. Крыгу, на якой яны займаліся падлёдным ловам, зьнесла моцнай рачной плыньню. У чацьвер у адной з прылеглых вёсак было знойдзенае цела аднаго з рыбакоў. У мінулым месяцы ў той самай мясцовасьці было ўратавана 15 рыбакоў.