Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:34 ]  Лібія падала інфармацыю пра сваю хімічную зброю


ГААГА Лібія накіравала поўную справаздачу пра сваю хімічную зброю ў Арганізацыю па забароне хімічнай зброі. Гэта недзяржаўная арганізацыя шчыльна супрацоўнічае з ААН.Паводле дакументу Лібія мае 20 тонаў гарчычнага газу, а таксама 20 тонаў рэчываў, з якіх можна зрабіць нярвова-паралітычны газ зарын. Трыпалі мае завод па вытварчасьці хімзброі і два склады. Зараз паводле Канвэнцыі пра заборону хімічнай зброі Лібія павінная зьнішчыць запасы баявых газаў і адпаведныя вытворчасьці. У леташнім сьнежні Лібія абвесьціла пра намер цалкам супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасьцю у пытаньні ліквідацыі сваёй зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG