Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:30 ]  Кіроўная Рада Іраку ўхваліла часовую Канстытуцыю


БАГДАД Кіроўная Рада Іраку ўхваліла часовую Канстытуцыю краіны. Гэты закон абвяшчае іслам адным з падмуркаў ірацкага заканадаўства, абвяшчае фэдэралізм прынцыпам дзяржаўнай пабудовы Іраку, дае жанчынам права ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцьці . Падпісаньне Канстытуцыі, прызначанае на 4 сакавіка, было адкладзенае з прычыны тэрактаў у Багдадзе і Кэрбэле, у выніку якіх загінула 180 чалавек. Кіраўнік амэрыканскімі войскамі ў Іраку генэрал Джон Абізаід заявіў:"Адбываюцца перамены – перыяд, які шмат іракцаў расцэньваюць як акупацыю, павінен зьмяніцца партнэрствам, якое прадугледжвае ня толькі сумесную працу, але і агульную адказнасьць. Іракскія сілы бясьпекі разам з намі павінныя зрабіць усё, каб прадухіліць тэракты, падобныя тым, якія адбыліся ў Багдадзе і Кэрбэле".
XS
SM
MD
LG