ВАШЫНГТОН. Выканаўчы дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Хорст Кэлер пакінуў сваю пасаду. Ён пайшоў а адстаўку, таму што прыняў прапанову быць вылучаным на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны ад апазыцыйнага блёку правых партыяў начале з ХДС. Кэлер быў выканаўчым дырэктарам фонду з 2000 году.