САРАЕВА. Адмысловы пасланец ЗША папярэдзіў ўлады Босьніі аб тым, што ім пагражаюць новыя санкцыі, калі яны будуць працягваць хаваць ваенных злачынцаў. П’ер-Рышар Праспэр паўтарыў, што арышт Радавана Караджыча – першая і недыскусійная ўмова інтэграцыі Босьніі ва ўсясьветную супольнасьць. Учора ў Босьніі міжнародныя міратворцы затрымалі былога міністра абароны Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў Богдана Суботыча, якога падазраюць у тым, што ён хавае Караджыча і іншых ваенных злачынцаў.