ІСЬЛЯМАБАД. У Ісьлямабадзе адбыліся перамовы міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэка Стро з пакістанскім кіраўніцтвам. Стро выказаў задавальненьне хадою расьследаваньня справы аб перадачы пакістанскіх ядзерных тэхналёгіяў Ірану, Лібіі і Паўночнай Карэі, а таксама пазытыўна ацаніў супрацоўніцтва Ісьлямабада зь Міжнародным агенцтвам у ядзернай энергіі. Брытанскі міністар таксама асабліва адзначыў намаганьні Пакістану ў барацьбе з “Аль-Кайдай” і прагрэс ва ўсталяваньні пакістана-індыйскага мірнага дыялёгу ў пытаньні пра Кашмір.