ВАРШАВА. Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Гоп Схэфэр сёньня заявіў, што Альянс гатовы даслаць свае войскі ў Ірак, калі гэтага папросіць новы ірацкі ўрад, што мае атрымаць уладу ў гэтай краіне ўлетку. Выступаючы падчас візыту ў Варшаву Схэфэр таксама сказаў, што для дасылкі натаўскіх войскаў у Ірак будзе патрэбны мандат Арганізацыі аб’яднаных нацыяў. Польшча прапанавала, каб НАТО пераняла камандаваньне 9-тысячным кантынгентам ў паўднёвым Іраку. Прэм’ер-міністар Польшчы Лешэк Мілер сказаў, што Польшча спадзяецца на як мага хутчэйшае вяртаньне сваіх салдат зь Іраку. Ён аднак дадаў, што вывад войскаў можа пачацца толькі пасьля таго, як ўлада ў Іраку пяройдзе да сувэрэннага ірацкага ўраду.