Злучаныя Штаты. Амэрыканскі сэнатар Джон Керы практычна выйграў барацьбу за вылучэньне кандыдатам ў прэзыдэнта ЗША ад дэмакратычнай партыі. У аўторак Керы перамог на праймарыз – пачатковых выбарах – у 9 –ці з 10-ці штатах, у тым ліку і ў Нью-Ёрку. Раней ён выйграў папярэднія выбары ў 19-аці штатах з 20-ці. Галоўны супернік Керы ў Дэмакратычнай партыі, сэнатар Джон Эдвардс, хутчэй за ўсё, адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі.