Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:50 ]  Эўразьвяз увёў санкцыі супраць ЗША


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз сёньня ўвёў гандлёвыя санкцыі супраць ЗША. Гэтае рашэньне летась было ўхваленае Усясьветнай гандлёвай арганізацыяй, якая лічыць незаконнымі амэрыканскія экспартныя падаткавыя ільготы. Прадстаўніца Эўракамісіі Аранча Гансалез заявіла, што Эўропа чакала два гады, каб ЗША адмянілі сваю ільготную схему, але цяпер Эўразьвяз ня мае выбару. Сябра Эўракамісіі ў справах гандлю Паскаль Ламі заявіў: “Мы не знаходзімся ў стане гандлёвай вайны. Мы толькі хочам прымусіць ЗША выканаць распараджэньне Усясьветнай Гандлёвай арганізацыі адмяніць сістэму спрыяньня экспарту. Нашыя санкцыі ўхваленыя Гандлёвай арганізацыяй і толькі выконваюць яе рашэньне”. Санкцыі Эўразьвязу прадугледжваюць павялічэньне на 5 працэнтаў мытаў на амэрыканскія тавары, з правам падвышаць іх штомесяц ажно ад адмены Вашынгтонам экспартных ільготаў.
XS
SM
MD
LG