Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:51 ]  Аўстралія вывучыць інфармацыю пра ірацкую зброю


Урад Аўстраліі пагадзіўся на незалежнае дасьледаваньне інфармацыі наконт таго, ці меў Ірак перад вайной зброю масавага зьнішчэньня. Раней такое дасьледаваньне прызначылі ў ЗША і Брытаніі. Такое рашэньне ўраду Аўстраліі стала наступствам парляманцкай справаздачы на гэтую тэму. Тым не меней у справаздачы робіцца выснова, што перадваенная пагроза Ірака не была перабольшаная ўрадам Аўстраліі. Гэтая краіна ў свой час накіравала для ўдзелу ў вайсковых дзеяньнях ў Іраку 2000 сваіх салдат.
XS
SM
MD
LG