Прэзыдэнт Туркмэністану Ніязаў падпісаў новы закон аб забароне нашэньня доўгіх валасоў, бародаў і вусоў.
Туркмэнскія ўлады лічаць, што гэтыя бароды і вусы негігіенічныя і акрамя таго яны пакідаюць іншаземцам няправільнае ўражаньне пра жыхароў краіны.
Новаму закону павінны падпарадкавацца і іншаземцы, якіх будуць адмыслова правяраць ў аэрапортах і памежных пераходах.
Раней у Туркмэністане забаранілі балет і ўвялі калым з замежнікаў, якія хочуць ажаніцца з туркмэнкамі.