Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:23 ]  Гішпанская паліцыя прадухіліла чарговы замах з боку ЭТА


МАДРЫД: Гішпанская паліцыя канфіскавала сёньня 500 кіляграмаў выбуховых рэчываў, якія, як мяркуецца мелі быць скарыстаныя сэпаратысцкай групоўкай ЭТА. Пры гэтым у часе рэйду ў правінцыі Куэнца паліцыя арыштавала двух чалавек. ЭТА вядзе ўзброеную барацьбу за незалежнасьць баскаў цягам 35 гадоў. За гэты час у выніку розных замахаў загінулі 800 чалавек. Гішпанскія ўлады лічаць, што канфіскаваныя выбуховыя рэчывы маглі быць скарыстаныя ў сувязі з усеагульнымі выбарамі ў краіне, якія адбудуцца 14 сакавіка.
XS
SM
MD
LG