Туркмэнскія ўлады арыштавалі 78-гадовага пісьменніка і журналіста Рахіма Эсэнава, за кантрабандны ўвоз у краіну 800 экзэмпляраў уласнай кнігі пад назвай “Качавы манарх.”
Эсэнаў зьмешчаны ў ізалятар нягледзячы на інфаркт, які ён перанёс пад час допыту,-- паведамляе расейская праваабарончая арганізацыя “Мэмарыял.”
Эсэнаў мае падвойнае расейскае і туркмэнскае грамадзянства, аднак амбасада Расеі ў Ашгабадзе ніякім чынам не выказала цікавасьці да ягонага лёсу.