Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Паўстанцы рыхтуюцца да атакі на сталіцу Гаіці


ААН зьвярнулася да краінаў-суседзяў Гаіці са заклікам прадстаўляць прытулак уцекачам з Гаіці, якія ратуюцца ад узброеных беспарадкаў. Тым часам паўстанцы заявілі аб сваёй гатоўнасьці атакаваць сталіцу Гаіці. У гэтых умовах Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў прэзыдэнта краіны Жана-Бэртрана Арыстыда абдумаць, ці можа ён заставацца на сваёй пасадзе. Учора паўстанцы захапілі трэці па велічыні горад Гаіці Ле Кэйе (Les Cayes). Лідар Паўстанцаў Гай Філіп сказаў, што ягоныя байцы сканцэнтраваліся вакол сталіцы і будуць атакаваць, калі Арыстыд ня пойдзе ў адстаўку. -- Мы далі шанец на захаваньне міру, але Арыстыд, як падаецца, гэтага не зразумеў. Ён адмовіўся пакінуць пасаду. Такім чынам, калі і лідары апазыцыі адмовяцца ад пляну мірнага ўрэгуляваньня з-за пазыцыі Арыстыда, я мяркую, мы не зможам болей чакаць з вызваленьнем народу ў Порт-о-Прэнс”, -- сказаў лідэр гаіцянскіх паўстанцаў. Прэзыдэнт Арыстыд заклікаў да разьмяшчэньня ў краіне міжнароднага міратворчага кантынгенту. Прадстаўнікі краінаў Карыбскага басэйну заклікалі ААН да тэрміновага ўмяшальніцтва ў Гаіці дзеля папярэджаньня кровапраліцьця. Але Рада Бясьпекі ААН яшчэ не гатовая ініцыяваць пачатак міратворчай акцыі на Гаіці.
XS
SM
MD
LG