НЬЮ-ЁРК. Часопіс “Форбс” надрукаваў штогадовы сьпіс самых багатых людзей сьвету. 10-ы год запар яго ачольвае адзін з заснавальнікаў карпарацыі “Майкрасофт” Біл Гейц, багацьце якога ацэньваецца ў 46 мільярдаў 600 мільёнаў даляраў. Упершыню ў сьпіс трапіла брытанская пісьменьніца Джоан Роўлінг (аўтарка кніг пра Гары Потэра), якая зарабіла свой першы мільярд. Расейскія нафтавыя магнаты Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебедзеў патрапілі ў дадатковы сьпіс мільярдэраў, якія знаходзяцца ў месцах зьняволеньня.