Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:35 ]  Арыштаваныя забойцы Яндарбіева


Пракуратура Катара абвінаваціла двух расейскіх грамадзянаў у забойстве былога чачэнскага прэзыдэнта Зэлімхана Яндарбіева. 13 лютага Яндарбіеў загінуў ад выбуху бомбы, падкладзенай у ягоную машыну. У МУС Катара паведамілі, што на мінулым тыдні былі затрыманыя тры расейцы, але аднаго з іх вызвалілі пасьля таго як Расея накіравала на перамовы ў Доху свайго прадстаўніка. Расея лічыць Яндарбіева вінаватым у сьмерці соцень сваіх грамадзянаў пад час чачэнскай вайны. Арышт у Катары верагодных забойцаў Яндарбіева выклікаў рэзкі пратэст у Маскве. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў паведаміў, што гэтыя двое – агенты расейскай спэцслужбы, якія задзейнічаныя ў праграмах барацьбы з міжнародным тэрарызмам. --Згаданыя расейскія грамадзяне з’яўляюцца супрацоўнікамі расейскіх спэцслужбаў. У рамках свайго статуса прыкамандзіраваных да амбасады яны знаходзіліся ў Катары на законных падставах і выконвалі, без якіх-небудзь парушэньняў мясцовага заканадаўства, задачы інфармацыйнага і аналітычнага характару, зьвязаныя з супрацьдзеяньнем міжнароднаму тэрарызму,-- сказаў Іваноў. Міністар Ігар Іваноў назваў арышт супрацоўнікаў расейскай спэцслужбы “спрыяньнем” міжнародным тэрарыстам.
XS
SM
MD
LG