Рамала. Ізраільскія салдаты сёньня застрэлілі двух палестынцаў і паранілі некалькі іншых пад час дэманстрацыі супраць будаўніцтва ахоўнай сьцяны на заходнім беразе Ярдану.
Калі маніфэстанты паспрабавалі заблякаваць будаўнікоў, вайскоўцы пачалі страляць.
Сёньня ж былі забіты адзін ізраільскі салдат і два ўзброеныя палестынцы пад час сутычкі ў сэктары Газа.