Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:25 ]  Джордж Буш заклікаў Расею вывесьці войскі з Грузіі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Расею вывесьці свае войскі з Грузіі і гэтакім чынам выканаць свае абавязацельствы паводле Стамбульскай дэклярацыі АБСЭ 1999 году. Заява прэзыдэнта ЗША была зробленая ў часе ягонай сустрэчы з новым лідэрам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пасьля перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам заявіў, што Тбілісі ёсьць партнэрам і саюзьнікам Вашынгтону ў барацьбе з тэрарызмам і іншых галінах. Саакашвілі адзначыў, што Грузіі неабходна дадатковая дапамога ЗША дзеля правядзеньня дэмакратычных рэформаў.
XS
SM
MD
LG