Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:16 ]  Пракуроры зачыталі абвінавачваньні Мілошавічу


ГААГА Пракуроры Міжнароднага трыбуналу датэрмінова завершылі прад’яўленьне абвінавачваньняў былому прэзідэнту Югаславіі Слабадану Мілошавічу. Раней слуханьні пераносіліся з прычыны хваробы Мілошавіча і адстаўкі судьдзі. Чакаецца, што пасьля прад’яўленьня абвінавачваньня працэс будзе перарваны на 3 месяцы. Гэты час спатрэбіцца Мілошавічу, каб падрыхтавацца да абароны. Ён адмовіўся ад паслугаў адвакатаў. Былому прэзідэнту Югаславіі інкрымінуюцца 66 эпізодаў ваеных злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасьці і генацыду падчас войнаў у Харватыі, Босніі і Косаве.
XS
SM
MD
LG