ПЭКІН. У Пэкіне распачалося другое кола перамоў ва ўрэгуляваньні сытуацыі вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. У перамовах, акрамя КНДР, удзельнічаюць Кітай, ЗША, Расея, Японія і Паўдзённая Карэя. Учора Паўночная Карэя зноў запатрабавала кампэнсацыі ў абмен на замарожваньне сваёй ядзернай праграмы.