РАБАТ. У Марока колькасьць ахвяраў землятрусу, паводле дадзеных уладаў, перавысіла 560 чалавек. Каля трох сотняў – параненыя. Разбураныя дзесяткі дамоў. Дапамогу Марока прапанавалі ААН, камітэты Чырвонага Крыжу, а таксама ЗША, Гішпанія, Бэльгія, Нямеччына і Партугалія.