ЗША накіравалі 50 марскіх пехацінцаў на Гаіці для абароны сваёй амбасады ў сувязі з пагаршэньнем сытуацыі ў краіне.
Працягваюцца беспарадкі, пад час якіх паўстанцы патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта краіны Жана-Бэрнтрана Арыстыда. У мінулую нядзелю паўстанцы захапілі другі па важнасьць горад краіны Кап-Гаіцьен.
Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл правёў па тэлефоне перамовы з лідарамі паўстанцаў, спрабуючы пераканаць іх спыніць кровапраліцьце і прыняць плян мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі праз выбары. З гэтым плянам, прапанаваным ЗША, ужо пагадзіўся прэзыдэнт Арыстыд.