Прынамсі дзесяць чалавек загінула і каля 40 параненыя пад час самагубчага тэракту ля паліцэйскага пастарунку ў паўночна-ірацкім горадзе Кіркуку, населеным пераважна курдамі.
Ірацкія ўлады паведамілі, што большасьць ахвяраў – паліцыянты. Бомба выбухнула, калі яны сабраліся на ранішнюю нараду.
Выбух моцна пашкодзіў бліжэйшыя будынкі і аўтамабілі. Цягам гэтага году пад час аналягічных тэрарыстычных атак у Іраку загінула каля 300 чалавек, пераважна іракцаў.