Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу сёньня пачалі абмеркаваньне адносінаў з Іранам, Расеяй і краінамі Блізкага Ўсходу. Акрамя таго яны ўсталявалі ўмовы для патэнцыйнага далучэньня Сэрбіі і Чарнагорыі да заходняга блёку. У сувязі з гэтым яны заклікалі Бялград да далейшых палітычных і эканамічных рэформаў, а таксама да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Гааскім трыбуналам у справе ваенных злачынстваў. Міністры выказалі занепакоенасьць тым фактам, што Сацыялістычная партыя Мілошавіча бярэ ўдзел у фармаваньні новага ўраду Сэрбіі.
Акрамя таго чакаецца, што міністры краінаў Эўразьвязу на сваім паседжаньні заклічуць Расею распаўсюдзіць існуючае пагадненьне аб гандлі з Эўразьвязам на 10 будучых сябраў арганізацыі.