ГААГА. Міжнародны суд у Гаазе распачынае разгляд справы пра будаўніцтва Ізраілем “муру бясьпекі” на Заходнім беразе Ярдану. Палестынцы, якія зьвярнуліся ў суд, цьвердзяць, што ў часе будаўніцтва муру Ізраіль захоплівае новыя ўчасткі на палестынскіх тэрыторыях. Ізраіль перадаў суду юрыдычныя высновы аб мэтазгоднасьці будаўніцтва. Але ізраільскія прадстаўнікі байкатуюць працэс, заяўляючы, што ён мае палітычны характар.