БРУСЭЛЬ. Сябра кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу Хавіер Саляна скрытыкаваў умовы, у якіх адбываліся парлямэнцкія выбары ў Іране. На ягоную думку, выбары нельга назваць дэмакратычнымі, бо кансэрватыўныя ўлады не дазволілі балятавацца бальшыні кандыдатаў-рэфарматараў. Падлік галасоў працягваецца. Але ўжо зразумела, што перамаглі кансэрватары.