Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:33 ]  Рамсфэльд абвінавачвае "Аль-Кайду"


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што многія напады на сілы кааліцыі ў Іраку праводзяцца прадстаўнікамі тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Кайда”. Рамсфэлд абвінаваціў “Аль-Кайду” ў спробах распаліць рэлігійную й этнічную варажнечу. Учора ў Багдадзе быў забіты суніцкі сьвятар Дхамір Сулейман Дхары. Два невядомыя застрэлілі яго каля дзьвярэй ягонага дому. Дхары ўваходзіў у склад адмысловай групы, створанай для забесьпячэньня правоў суніцкай меншынí пасьля перадачы ўлады ірацкаму пераходнаму ўраду.
XS
SM
MD
LG