Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:48 ]  У панядзелак будзе апублікаваны даклад ААН пра Ірак


ТОКІЁ. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан паведаміў, што ў панядзелак будзе апублікаваны даклад пра палітычную будучыню Іраку, падрыхтаваны групай інспэктараў ААН. Справаздача называе крокі, якія трэба ажыцьцявіць для правядзеньня выбараў у Іраку. (Анан:) “Я азнаёміўся з дакладам групы экспэртаў на чале з маім дарадцам Лахдарам Брахімі. Думаю, што гэтыя рэкамэндацыі закладаюць грунт для далейшага прагрэсу ў падрыхтоўцы да выбараў у Іраку. Аднак застаецца яшчэ шмат пытаньняў, на якія мы павінны даць адказ”. Днямі кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр заявіў, што падрыхтоўка да выбараў можа заняць да 15 месяцаў. Лідэры шыіцкай большасьці Іраку заклікаюць правесьці выбары да 30 чэрвеня. Гэты дзень вызначаны як дата перадачы ўлады ў краіне часоваму ірацкаму ўраду.
XS
SM
MD
LG