ЖЭНЭВА. Афіцыйныя асобы з камітэту Чырвонага Крыжа заявілі, што сёньня наведалі былога ірацкага дыктатара Садама Хусэйна. Прэсавы сакратар Камітэту Чырвонага Крыжа Антанэла Натары паведаміла, што ў склад групы ўваходзілі лекар і арабскамоўны перакладчык. Яны абсьледавалі псыхічны й фізычны стан Садама Хусэйна, а таксама атрымалі ад яго ліст да ягоных родных. Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа не паінфармавалі пра дэталі візыту, а таксама не паведамілі, дзе знаходзіцца былы прэзыдэнт Іраку. Справаздача Чырвонага Крыжа будзе перададзеная прадстаўнікам кааліцыйных войскаў.