ТЫРАНА. Сёньня ў сталіцы Альбаніі амаль 20 тысячаў чалавек правялі дэманстрацыю пратэсту супраць дзейнасьці прэм’ер-міністра краіны Фатаса Нана. Дэманстранты абвінавацілі яго ў карупцыі й заклікалі пайсьці ў адстаўку. Былы прэзыдэнт краіны, цяперашні лідэр апазыцыі Салі Бэрыша заявіў у ходзе акцыі, што Нана – вораг альбанцаў і ягоныя паводзіны не адпавядаюць памкненьням альбанскага народу.