ТБІЛІСІ. Сёньня паліцыя Грузіі змушаная была страляць у паветра, каб супакоіць супрацоўнікаў прадпрыемства “Амэга”, якія выйшлі на акцыю пратэсту супраць дзеяньняў пракуратуры краіны. Праваахоўчыя органы абвінавацілі кіраўніцтва прадпрыемства ў фінансавых парушэньнях і нявыплаце падаткаў. Пасьля інцыдэнту з паліцыяй супрацоўнікі прадпрыемства правялі пікет паблізу дзяржаўнага тэлебачаньня. “Амэга” – найбольшы ў Грузіі прадавец цыгарэт. Уладальнікаў “Амэгі” падазраюць у кантрабандзе тытунёвых вырабаў.