Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:58 ]  Выбары ў Іраку не адбудуцца яшчэ прынамсі адзін год


БАГДАД. Згодна з ацэнкамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, яшчэ прынамсі год у Іраку ня будзе магчымасьці правесьці агульныя выбары, –пра гэта ў інтэрвію ітэлекампаніі “Аль-Арабія” заявіў кіраўнік часовай адміністрацыі Іраку Пол Брэмэр. Паводле ягоных словаў, для вырашэньня тэхнічных праблем спатрэбіцца ад 12 да 15 месяцаў. У ліку праблем былі названыя таксама адсутнасьць у Іраку выбарчага заканадаўства й агульнанацыянальных сьпісаў выбарнікаў. Тым часам сёньня чатыры амэрыканскія жаўнеры былі параненыя, а ірацкі перакладчык забіты пры абстрэле вайсковай аўтакалёны.
XS
SM
MD
LG