Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  Іранскі парлямант будзе "эфэктыўным і моцным органам"


ТЭГЕРАН. Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі паведаміла пра высокую колькасьць удзельнікаў учорашніх парлямэнцкіх выбараў. Рада вартавых заявіла, што вынікі галасаваньня ператвораць парлямэнт, у якім раней бальшыня месцаў належала рэфармістам, у “моцны й эфэктыўны орган”. Невядома, колькі дакладна выбарнікаў узяло ўдзел у галасаваньні – пакуль што не абвешчаныя афіцыйныя вынікі выбараў. Мяркуецца, што перамогу атрымаюць прыхільнікі кансэрватыўнай лініі. Раней Рада вартавых ісламскай рэвалюцыі забараніла браць удзел у выбарах больш як дзьвюм з паловаю тысячам кандыдатаў-рэфармістаў.
XS
SM
MD
LG