Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:23 ]  Луіза Арбур ачоліць ведамства ААН у правох чалавека


НЬЮ-ЁРК. Былы галоўны пракурор Гааскага трыбуналу Луіза Арбур прызначаная кіраўніком Ведамства ААН у правох чалавека. Прызначэньне зацьвердзіў Генэральны сакратар ААН. Луіза Арбур зойме месца Сэрджыа Віейры ды Мэлы, які загінуў у жніўні ў Багдадзе. Менавіта Арбур у свой час склала абвінавачаньне ў справе былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча, паводле якога ён і патрапіў на лаву падсудных Гааскага трыбуналу.
XS
SM
MD
LG