Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:44 ]  Ваіславу Каштуніцу афіцыйна прапанавалі сфармаваць урад


БЭЛГРАД. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Сэрбіі й Чарнагорыі Драган Маршычанін сёньня афіцыйна зьвярнуўся да Ваіслава Каштуніцы з прапановай сфармаваць новы ўрад краіны. Гэтая прапанова прагучала пасьля васьмі тыдняў нестабільнасьці. Два месяцы таму ў Сэрбіі й Чарнагорыі адбыліся парляманцкія выбары, у якіх перамаглі нацыяналістычныя партыі. Аднак, ім не хапіла мейсцаў у парляманце, каб сфармаваць урад самастойна. Мяркуецца, што Каштуніца створыць урад меньшасьці, які атрымае ў парляманце падтрымку Сацыялістычнай партыі, якой раней кіраваў Слабадан Мілошавіч. Ваіслаў Каштуніца заявіў, што ягоны ўрад будзе працягваць палітыку, скіраваную на далучэньне краіны да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG